28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомельтранснафта «Дружба» зноў засталася без дырэктара

1
«Гомельтранснафта «Дружба» зноў засталася без дырэктара

Кадравая чахарда пачалася на прадпрыемстве ў пачатку гэтага года.

У ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» зноў шукаюць гендырэктара - другім разам за год. Пасада зноў вакантная. З сайта прадпрыемства з раздзелу «Кіраўніцтва» знікла фота папярэдняга кіраўніка - Алега Пачынкі, піша tut.by. Куды падзеўся чарговы дырэктар нафтаправоднай кампаніі?

Кадравая чахарда пачалася на прадпрыемстве напачатку гэтага года, калі стала вядома пра затрыманне генеральнага дырэктара «Гомельтранснафта «Дружба» Сяргея Сасноўскага, які, дарэчы, кіраваў калектывам амаль 10 гадоў.

Сасноўскі быў затрыманы з довадамі злачынства пры атрыманні хабару 5 тысяч даляраў. У якасці хабарадавальніка выступаў экс-намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Цімашпольскі. Была распачатая крымінальная справа за карупцыю. У выніку Сасноўскі быў у ліпені прысуджаны да 6,5 года пазбаўлення волі за атрыманне хабару, Цімашпольскі - да 2,5 года калоніі за дачу хабару.

У сакавіку на ягонае месца прыйшоў былы намеснік губернатара Гомельшчыны Алег Пачынак. Але цяпер і ён не дырэктар. Як паведамілі на прадпрыемстве, Алегу Міхайлавічу прапанавалі адну з кіроўных пасад у даччыным прадпрыемстве расейскай «Транснафты».

«Звольніўся 28 лістапада і на наступны дзень ужо з'ехаў у Маскву», - кажуць на «Дружбе».

Хто будзе кіраваць гомельскім ААТ, пакуль невядома.

Прадпрыемства «Гомельтранснафта «Дружба» створанае ў 1964 годзе. Пастаўляе нафту на Мазырскі НПЗ і ажыццяўляе транспартаванне транзітнай плыні ва Украіну, Польшчу, Нямеччыну, Вугоршчыну, Славаччыну, Чэхію. «Гомельтранснафта «Дружба» забяспечвае больш за 70% транзіту нафты па тэрыторыі Беларусі. Штогод прадпрыемства, аснову якога складаюць шэсць станцый нафтаперапампоўвання, прапампоўвае блізу траціны расейскага экспарту нафты, які ажыццяўляецца па нафтаправодах. Агульная працягласць нафтаправодаў гомельскай «Дружбы» ў лінейным вымярэнні складае блізу 2 тысяч км, транзітны калідор складае 667 км. Колькасць калектыву блізу 1400 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках