26 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі актывіст: Вясновыя акцыі пратэсту ў рэгіёнах - самыя вядомыя падзеі 2017 года

Гарадзенскі актывіст: Вясновыя акцыі пратэсту ў рэгіёнах - самыя вядомыя падзеі 2017 года
ІГАР БАНЦАР

Барацьба са скандальным дэкрэтам №3 - галоўны вынік гэтага года.

Грамадскі актывіст, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Горадні Ігар Банцар распавёў «Радыё Рацыя», што ўважае за самы галоўны вынік 2017 года барацьбу беларусаў з дэкрэтам аб «дармаедах», а самымі вядомымі падзеямі - акцыі, якія адбываліся ў рэгіёнах Беларусі:

- За самы галоўны вынік года я ўважаю перамогу народа над дэкрэтам №3. Гэта найважнейшая падзея гэтага года, мы змаглі гэтага дасягнуць.

Нагадаем, што на вясновыя акцыі пратэсту супраць скандальнага дэкрэта Лукашэнкі людзі выйшлі не толькі на вуліцы Менска і абласных гарадоў, пратэсты пракаціліся і ў рэгіёнах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках