25 красавiка 2024, Чацвер, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД фургон збіў апору лініі электраперадачы

3
На МКАД фургон збіў апору лініі электраперадачы
ФОТА: МАКСІМ ТАРНАЛІЦКІ

Участак знешняга кола застаўся без святла.

На МКАД грузавы аўтамабіль збіў апору лініі электраперадачы, пакінуўшы на гадзіну ўчастак знешняга кола без святла. Як паведамляе БелТА, у ДТЗ абышлося без пацярпелых.

Аварыя адбылася пасля 16.00 12 снежня на знешнім коле МКАД у раёне скрыжавання з вуліцай Рафіева. Кіроўца грузавіка накіроўваўся з боку вуліцы Шаранговіча на вуліцу Громава. У нейкі момант мужчына страціў пільнасць, у выніку фургон урэзаўся ў апору, затым з'ехаў у кювет і перакуліўся.

На шчасце, сам кіроўца не пацярпеў, аднак участак знешняга кола на час застаўся без асвятлення, таксама ўтварыўся затор.

Супрацоўнікі УП «Менгарсвятло» праверылі пашкоджаны слуп апоры, правялі аварыйна-рамонтныя работы. Асвятленне адноўленае.

ФОТА: МАКСІМ ТАРНАЛІЦКІ
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках