29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Кірыльчык: Бацюшка поле асвяціў - мы адразу і перамаглі

19
Павел Кірыльчык: Бацюшка поле асвяціў - мы адразу і перамаглі

Гулец футбольнага клуба «Іслач» распавёў, што дапамагло ягонай камандзе застацца ў вышэйшай лізе.

Абаронца «Іслачы» Павел Кірыльчык распавёў пра тое, што дапамагло ягонай камандзе захаваць прапіску ў вышэйшай лізе, піша «Трыбуна»:

- У першым коле каманда паказвала шыкоўны футбол, але набрала мала балаў. Чаму?

- Быццам бы атакавалі, гулялі наперад. Але шмат хто не вяртаўся назад. Працавалі больш на асабістую статыстыку. Хоць у сучасным футболе прынята так: уся каманда атакуе - уся і абараняецца. А ў нас у складзе няма Мэсі, каб можна было сабе дазволіць іншае.

- Што рабілі, каб вярнуць Фартуну?

- У царкву, памятаю, ездзілі. І бацюшка на стадыён прыязджаў. Поле на Маякоўскага асвяціў - мы адразу і перамаглі. Між іншым, у Берасця - 3:1. Нават нягледзячы на тое, што яшчэ пры нічыйным ліку, у нас Свярчынскага выдалілі, - распавёў Кірыльчык.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках