25 красавiка 2024, Чацвер, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія актывісты ў барацьбе за свае правы дайшлі да ААН

7
Гомельскія актывісты ў барацьбе за свае правы дайшлі да ААН

Варункі ўтрымання ў ІЧУ Гомеля праверыць Камітэт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

7 снежня ў Камітэт правоў чалавека ААН пададзеная скарга групы жыхароў Гомеля аб нялюдскім, прыніжальных чалавечую годнасць абыходжанні ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама. Шэсць экс-арыштантаў адбылі тут за кратамі 59 дзён (ад 6 да 14 дзён кожны) падчас вясновых акцый пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедах», піша gomelspring.org.

Скарга ў ААН пададзеная ад імя інваліда вайны Андрэя Макарава, яе таксама падпісалі меркаваныя ахвяры бесчалавечнага абыходжання Уладзімір Кацора, Віктар Рубцоў, Дзмітрый Сабураў, Андрэй Талчын і Арцём Шапараў. Звярнуцца ў міжнародную структуру яны былі вымушаныя пасля таго, як іх скаргі аб прыніжальных чалавечую годнасць умовах праігнаравалі суд Савецкага раёна Гомеля, Гомельскі абласны суд і Вярхоўны суд.

Пералічваючы факты зневажальнага чалавечую годнасць абыходжанне ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама, былыя арыштанты паказалі на адсутнасць у камерах у зімовы перыяд часу гарачай вады, на немагчымасць памыцца ў душы (душ тут падаецца толькі тым, у каго тэрмін арышту звыш 10 дзён), на адсутнасць сістэмы вентыляцыі, у выніку чаго паветра ў камерах увесь час прасякнутае пахам поту, мачы і экскрэментаў.

«Натуральнае асвятленне ў камерах ІЧУ адсутнічае, і дзень і ноч падчас сну асвятляецца яркім штучным святлом, праз гэта вочы ўвесь час знаходзяцца ў напружанні. У камерах было вельмі холадна, уночы блізу 7, удзень 12-14 градусаў паводле Цэльсія, з вокнаў і дзвярэй пастаянна дзьме скразняк. Радыё тут уключаецца і дзень і ноч настолькі гучна, што мы былі вымушаныя закрываць вушы», - успамінае свае 12 дзён арышту Уладзімір Кацора.

«Супрацоўнікі ІЧУ адмовіліся прыняць перададзеныя мне прадукты харчавання, цыгарэты, цёплыя рэчы і сродкі асабістай гігіены, кнігі і асабістую паштовую карэспандэнцыю, якая паступае на мой адрас, аддаўшы ўсё гэта мне толькі ў дзень вызвалення», - адзначыў Віктар Рубцоў, які адбыў тут 14 дзён арышту.

Андрэй Толчын паказаў, што не з'яўляецца курцом, аднак цягам 8 дзён арышту быў вымушаны дыхаць пракураным паветрам заўзятага курца-сукамерніка. Сітуацыю пагаршаў той факт, што абавязковыя не менш за адную гадзіну штодзённыя шпацыры яму не даваліся, што па сваёй сутнасці з'яўляецца бесчалавечным у дачыненні да яго абыходжаннем.

У калектыўнай скарзе ў КПЧ ААН гомельцы паказалі на парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкула 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (павага годнасці, якое ўласцівае чалавечай асобе) і артыкула 14 пакта (адмова ў правасуддзі).

Праваабаронца ў Гомелі Леанід Судаленка, які дапамагае грамадзянам бараніць правы, адзначыў, што гэта не першы выпадак, калі грамадзяне з Беларусі падымаюць на міжнародным узроўні пытанні пра варункі ўтрымання ў ізалятарах часовага ўтрымання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках