29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усю ноч з тэрмасам»: Як менчукі стаяць у чарзе на кватэру

13
«Усю ноч з тэрмасам»: Як менчукі стаяць у чарзе на кватэру
Фота: realt.by

У жыццё беларусаў вярнулася яшчэ адная савецкая звычка - стаяць у чарзе на марозе, каб набыць штосьці дэфіцытнае.

На вуліцы Гвардзейская ў Менску некалькі дзясяткаў чалавек пазменна стаяць у чарзе дзень і ноч. Чакаюць, пакуль Управа капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна - у народзе УКБ - абвесціць праектную дэкларацыю на танныя кватэры. П'юць гарбату з тэрмасаў, мяняюцца са сваякамі, паведамляе «Белсат».

«Кожны пенсіянер у шоку ад таго, што адбываецца. Што нашы дзеці стаяць у чарзе па 10-15-20 гадоў. У наш час неяк выдавалі маладым спецыялістам, і такіх праблем не было. А цяпер пенсіянеры могуць галадаць, каб дапамагчы сваім дзецям», - кажа адная з жанчын у чарзе.

«Мы стаялі па мэблю, па спальні, гарнітуры. Як будзе, так будзе. Патрэбная кватэра», - дадае іншая жанчына.

Гаворка пра кватэру ў доме на вуліцы Выгоцкага, у мікрараёне Навінкі.

Мінулым разам, у лістападзе, дайшло ледзь не да бойкі, калі УКБ абвясціў пра кошты $610-630 за квадратны метр. За некалькі дзён да прыёму дакументаў пад дзвярыма Управы сфармавалася новая чарга з моцных мужчын, якая не прапускала людзей, хто запісаўся ў чаргу яшчэ ў мінулым годзе. Каб не з'явілася новая такая арганізаваная групоўка, цяперашняя чарга арганізавалася загадзя. Нават адпачынак узялі. Кажуць, што тут простыя людзі з малымі даходамі.

У атрыманні кватэры ўпэўненая толькі сям'я з чатырма дзецьмі.

Астатнія чакаюць. Інфармацыі аб новых коштах са зніжкай няма. Прадстаўнікі ўправы з журналістамі размаўляць адмовіліся. Вядома толькі, што гэтыя танныя кватэры раней за сакавік усё адно атрымаць не ўдасца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках