28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За 2017 год у Беларусі адбылося 85 судоў над журналістамі

3
За 2017 год у Беларусі адбылося 85 судоў над журналістамі

Беларускія журналісты праследуюцца ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю.

У выніках гэтых працэсаў: 12 разоў журналістаў арыштоўвалі, 72 разы штрафавалі і толькі 1 суд скончыўся спыненнем справы. Найбольшы адміністрацыйны арышт, якім каралі журналістаў - 15 дзён, павдемляе «Радыё Рацыя».

Такі тэрмін адбылі Аляксандр Баразенка, Марына Кастылянченка, Павел Левінаў, Канстанцін Мардвінцаў, Леанід Свецік.

Найбольшы штраф - 60 базавых адзінак, альбо 1 380 рублёў - атрымаў журналіст Алесь Ляўчук. Больш за ўсіх штрафаў атрымалі Кастусь Жукоўскі і Ларыса Шчыракова - часцей за ўсё іх каралі за працу без акрэдытацыі. У лідарах сярод рэпрэсаваных журналістаў тыя, якія супрацоўнічаюць з "Белсатам".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках