18 красавiка 2024, Чацвер, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбокім пачалі выпускаць згушчонку «Совок» для Расеі

20
У Глыбокім пачалі выпускаць згушчонку «Совок» для Расеі

Беларусы не пакаштуюць смак «Совка», кансервы пойдуць у Расею.

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат на сваім афіцыйным сайце размясціў інфармацыю, што пачаў супольны праект з ААТ «Балтком» для выпуску малака натуральнага згушчанага з цукрам у бляшанцы пад гандлёвай маркай «Совок», паведамляе «Радыё Свабода».

Але беларусы смак «Совка» не пакаштуюць - кансервы ідуць у Расею.

У аддзеле маркетынгу камбіната Свабодзе патлумачылі, што гэта не новы прадукт, гэта звычайнае класічнае згушчанае малако з масай тлушчу 8,5%.

«У бізнэсе даўно існуе такое паняцце, як прасоўванне прадукцыі пад уласнай гандлёвай маркай. Гэта значыць, кампанія, якая хоча прасунуць сябе на рынку, не маючы магчымасці сама вырабляць прадукт, звяртаецца да вытворцаў, якія гэта робяць гадамі.

Таму кампанія «Балтком» звярнулася да нас, гэта іх гандлёвая марка, і проста наш прадукт расфасаваны ў іх упакоўку. Такім чынам, гэта супольны праект ААТ "Балтком", які даўно вырабляе і рэалізуе кансервы, і Глыбоцкага малочнакансернававага камбінату".

Маркетолаг з Глыбокага дадала, што камбінат зацікаўлены ў прасоўванні сваёй прадукцыі на самыя розныя рынкі свету.

«Балтком» - расейскі вытворца кансерваў, размешчаны ў горадзе Савецку Калінінградскай вобласці ў свабоднай эканамічнай зоне. Слоган кампаніі - «У найлепшых савецкіх традыцыях». Вырабляе мясныя кансервы пад гандлёвымі маркамі «Совок» і «Совпрод».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках