20 красавiка 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячу жаданняў можна загадаць гэтай ноччу

5
Тысячу жаданняў можна загадаць гэтай ноччу

У Беларусі сёння пройдзе самы вялікі зарапад у годзе.

У Беларусі будзе найбольш яркі метэарытны дождж за ўвесь перыяд патоку. Відаць яго ўсюды, але ўсё ж астраномы раяць выехаць за горад.

Калі верыць іх прагнозам, то кожную хвіліну з нябёсаў будзе падаць як мінімум 2 зоркі. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення блізу 60 кіламетраў у секунду. Таму часціцы, валодаючы вельмі вялікай энэргіяй, даслоўна ўспыхваюць.

"Метэор - гэта ўспышка. Часам яна ўспыхвае і адразу згасае, часам гэта ўспышка і кароткі ад яе след. Персеіды - гэта як раз найбольш магутны струмень за год. У гэтым годзе ад 100 да 150 за гадзіну можна налічыць. Дзе лічыць? Паўночны ўсход, усход", - сказала ў інтэрв'ю БТ Святлана Кузьміна, лектарка Менскага планетарыя.

Для кожнага часу года ёсць свае характэрныя зарапады. Восенню можна будзе назіраць за метэорнай плынню Леаніды, а прама перад Новым годам - Гемініды.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках