24 красавiка 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць расследаванне супраць Кітая

3
ЗША рыхтуюць расследаванне супраць Кітая

Вашынгтон абвінавачвае Пекін у незаконным выкарыстанні тэхналогій.

Пра гэта ў пятніцу, 11 жніўня, паведаміла інтэрнэт-выданне Politico са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай адміністрацыі.

Як чакаецца, кіраўнік Белага дома Дональд Трамп зробіць адпаведную заяву ў панядзелак, 14 жніўня. Курыраваць расследаванне, якое будзе праводзіцца з апорай на 301 артыкул Закона аб гандлі ад 1974 года, трэба будзе прадстаўніку ЗША на гандлёвых перамовах Роберту Лайтхайзеру, адзначае выданне.

З ягоных звестак, рашэнне Вашынгтона не пацягне за сабой аўтаматычнага ўвядзення санкцый супраць КНР, аднак можа прывесці да рэзкага павышэння тарыфаў на кітайскія тавары.

Раней Дональд Трамп заяўляў, што «вельмі расчараваны ў Кітаі». «Нашы неразумныя былыя лідары дазволілі кітайцам зарабляць сотні мільярдаў даляраў у год на гандлі, а Пекін у сітуацыі з Паўночнай Карэяй не зрабіў для нас нічога», - напісаў амерыканскі прэзідэнт 29 ліпеня ў Twitter. Ён дадаў, што «не дазволіць гэтаму працягвацца» і выказаў упэўненасць, што «Кітай лёгка б вырашыў гэтую праблему».

На думку Вашынгтона, нягледзячы на падтрымку ў пытанні санкцый супраць Пхеньяна, Пекін не робіць дастатковых дзеянняў для аказання ціску на КНДР. Пры гэтым шэраг прыхільнікаў больш жорсткай палітычнай лініі ў асяроддзі Трампа падштурхоўвае яго да больш рашучых мерах у дачыненні Пекіна, адзначае інтэрнэт-выданне Politico.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках