25 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Жабрыўскі: Пуцін будзе лезці, пакуль не атрымае па зубах

8
Павал Жабрыўскі: Пуцін будзе лезці, пакуль не атрымае па зубах
ПАВЕЛ ЖАБРЫЎСКІ

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін будзе працягваць спробы дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Укрінфарм» выказаў кіраўнік Данецкай абласной вайскова-грамадзянскай адміністрацыі Павел Жабрыўскі.

«Відавочна, што Пуцін не збіраецца адпускаць Украіну. Яму не патрэбна ні частка Данетчыны або Луганшчыны, ні ўвесь Данбас. Пуцін хоча ўсю Украіну. Я доўга аналізаваў і думаў: навошта Пуціну і Расеі Украіна? Зямлі ў іх больш чым дастаткова. Там парадак не могуць навесці. І прааналізаваўшы у тым ліку і гістарычныя аспекты, я ўразумеў для сябе: расейская імперыя немагчымая без чалавечага рэсурсу Украіны. Без падсілкоўвання чалавечым інтэлектуальным рэсурсам з Украіны расейская імперыя загіне. І менавіта таму ўся гэтая барацьба і ідзе», - сказаў Жабрыўскі.

На ягоную думку, пакуль у РФ не плануюць шырокамаштабны наступ ва Украіну.

«Нашы Узброеныя сілы, Нацыянальная гвардыя, іншыя сілавыя структуры ўжо паказалі, што так проста назіраць за наступам не збіраюцца. Цалкам захапіць Украіну немагчыма, аднак трымаць як крывацечную рану - так. Менавіта таму і адбываюцца гэтыя пастаянныя абстрэлы, дыверсіі варожых дыверсійна-разведвальных груп . Акрамя таго, у Пуціна ў сакавіку наступнага года выбары, і яму трэба паказаць, што ён перажывае за «данбаскі» народ. Таму магчымыя чарговыя абвастрэнні на Данбасе. Пуцін будзе лезці, пакуль не атрымае па зубах», - заявіў палітык.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках