Ва ўніверсітэце Луцка будуць вывучаць беларускую мову
1- 12.08.2017, 14:51
- 10,087
Беларускую мову будуць вывучаць філолагі і журналісты.
На факультэце філалогіі і журналістыкі Усходнееўрапейскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі (Луцк) з новага навучальнага года пачнуць выкладаць беларускую мову. Яе будуць вывучаць студэнты 1 курса спецыяльнасці «Філалогія (украінская мова і літаратура)».
Пра гэта паведаміў Юры Громік, дэкан факультэта філалогіі і журналістыкі гэтага ўніверсітэта.
Выкладчыка беларускай мовы ў Луцк дэлегуе Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт.