29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Улада адкажа за пераслед прафзвязаў

Генадзь Фядыніч: Улада адкажа за пераслед прафзвязаў
Генадзь Фядыніч

Беларусь можа пазбавіцца магчымасці атрымліваць крэдыты.

Пасля выстаўлення абвінавачвання галоўнаму бухгалтару Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Ігару Комліку, кіраўнік гэтага прафзвязу Генадзь Фядыніч таксама не выключае свайго затрымання. Цяпер ён з'яўляецца падазраваным у справе аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйнай суме.

Са слоў Фядыніча, ён маральна падрыхтаваны да затрымання. Нават ссабойку з рэчамі першай неабходнасці бярэ з сабой штодня. Але думкі ў першую чаргу не пра гэта, а пра тое, як падтрымаць працу прафзвязу, якая моцна парушаная гвалтоўным умяшаннем, - кажа Генадзь Фядыніч у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

- Цяпер робім усё, каб працавалі ўсе, бо ў бухгалтэрыі моцны беспарадак, мы не знаходзім дакументаў, не можам нават людзям выдаць заробак, бо не знаходзім ведамасцяў за ліпень. Трэба нешта зноў рабіць, а галоўнага бухгалтара няма. Ёсць маса праблем, якія трэба вырашаць, каб арганізацыя працавала, так як, калі закрываюць мяне і няма галоўнага бухгалтара, арганізацыя паралізуецца і яны, безумоўна, гэта ведаюць, не могуць не ведаць. Таму мы прыкладаем усе намаганні, каб пры любых абставінах арганізацыя працавала.

- А тыя, абвінавачванні, што выставілі Комліку...

- Комлік ні ў чым не вінаваты як і я. Якія абвінавачванні? Якія падаткі? Што, хтосьці браў грошы сабе ў кішэню і не плаціў падаткі? Безумоўна, усё гэта зроблена такім чынам, каб на досведзе РЭП прыструніць усіх астатніх. І час адпаведна падабраны: спёка, усе ў адпачынках, ніхто не заўважыць. Але каму трэба, тыя заўважаць.

- Як тое, што адбылося, паўплывала на сяброў арганізацыі? Хтосьці спалохаўся?

- Калі мы ў Горках стварылі новую прафзвязную групу, калі за апошні тыдзень прыйшло больш за 20 новых заяў на ўступленне ў прафзвяз, то гэта гаворыць пра тое, што ніхто тут не спалохаўся, што прафзвяз працаваў і ў любым выпадку будзе працаваць на карысць людзей.

- Як Ігар Комлік трымаецца, ёсць з ім нейкая сувязь?

- Сувязі няма. Да яго хадзіў адвакат, я размаўляў з жонкай. Адчувае ён сябе добра. Гэта ўсё што я ведаю.

- Як адрэагавала міжнародная супольнасць, вашы калегі?

- У нас ёсць калегі ў IndustriAL, у Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў, і яны зрабілі заяву. Гэта толькі папярэджанне. Цяпер яны будуць працаваць ва ўсіх напрамках. З тымі, хто выдае крэдыты Беларусі. Гэта ж парушэнне 87-й канвенцыі. Структуры ўлады ўважаюць, што гэта не так, але ўсё адпавядае таму, што яна парушаная. Можна было зрабіць зусім па-іншаму: калі ёсць нейкія пытанні, то выклікалі б старшыню, выклікалі б галоўнага бухгалтара, паказалі б дакументы, якія ў вас там ёсць, пачулі б адпаведныя адказы. А не стае вам гэтых адказаў, то прымайце тады нейкія захады, затрыманне або іншыя. А рабіць такі гвалт на ўвесь свет... Гэта ж не проста на ўсю Беларусь, а на ўвесь свет зроблена.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках