19 красавiка 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Слон спыніў фургон, каб паесці бульбы

1
Відэагіт: Слон спыніў фургон, каб паесці бульбы

Назіральнікі спрабавалі перашкодзіць жывёліне, але слон не звяртаў на іх увагі

Кіроўца фургона, наладаванага бульбай, ехаў па трасе на ўсходзе Індыі, калі насустрач выскачыў дзікі слон, відаць, жадаючы падзакусіць. За пару сэкундаў хобат жывёліны ўжо пракраўся ўнутр фургона і цягаў бульбу, паведамляе segodnya.ua.

Хоць іншыя назіральнікі спрабавалі перашкодзіць згаладнелай жывёліне, слон наогул не звяртаў на іх увагі. Ніхто не мог перашкодзіць яму спакойна паесці.

Уся гэтая сцэна была знятая на камеру. Хоць усё гэта выглядае весела, напраўду гэта сігнал аб тым, што сланам у іх натуральным асяроддзі бытавання ўсё часцей даводзіцца ў пошуках ежы звяртацца да чалавека. Гэтым разам усё абышлося спакойна і без ахвяр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках