29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла другое месца сярод краін, у якіх расейцы выдаткоўваюць менш за ўсё грошай

4
Беларусь заняла другое месца сярод краін, у якіх расейцы выдаткоўваюць менш за ўсё грошай

Найменшая разавая аплата расейскага турыста ў Беларусі - $ 21.

Паводле падлікаў «Яндэкс.Грошы», найменшая сума разавай аплаты расейскага турыста ў Беларусі складае 1285 расейскіх рублёў. Менш расейцы выдаткоўваюць толькі ва Украіне (1280 расейскіх рублёў) і ў самой Расеі (889 расейскіх рублёў), піша ej.by.

Прааналізаваўшы статыстыку сэрвісу «Яндэкс.Грошы», спецыялісты назвалі Турцыю краінай, дзе расейскія турысты «імкнуцца ні ў чым сабе не адмаўляць».

«Турцыя, напрыклад, выявілася не толькі самай папулярнай краінай для адпачынку, але і месцам, дзе расейцы імкнуцца ні ў чым сабе не адмаўляць: сярэдні чэк [тут] адзін з самых высокіх», - гаворыцца ў паведамленні «Яндэкс.Грошы».

Паводле звестак сэрвісу, сярэдняя сума разавай аплаты ўладальнікаў пластыкавых картак «"Яндэкс.Грошы» у Турцыі склала ўлетку 2017 года 4158 расейскіх рублёў. Большыя сумы расейскія турысты за адзін раз выдаткоўвалі толькі ў Нямеччыне (5475 расейскіх рублёў) і Тайландзе (4604 расейскіх рублёў).

У астатніх краінах сярэдняя сума разавай аплаты істотна ніжэйшая. У першую пяцёрку, паводле падліках экспэртаў, увайшлі таксама Грэцыя (3843 расейскіх рублёў) і Італія (3229 расейскіх рублёў).

«Расея прапануе адпачывальнікам не толькі разнастайнасць турыстычных кірункаў, але і магчымасць ашчаджаць: сярэдні чэк тут самы нізкі сярод топ-20 папулярных для турызму краін», - падкрэсліваецца ў паведамленні «Яндэкс.Грошы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках