19 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦСКА пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі вырваў перамогу ў чэмпіёна Расеі

5
ЦСКА пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі вырваў перамогу ў чэмпіёна Расеі
Віктар Ганчарэнка

Падапечныя беларускага трэнера забілі два галы.

Маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі атрымаў перамогу ў сталічным дэрбі над чэмпіёнам Расеі «Спартаком» у 6-м туры прэм'ер-лігі, піша tut.by.

ЦСКА - «Спартак» - 2:1

Гол: 0:1 - Пашаліч (48, пас - Мельгарэха), 1:1 - Шчэннікаў (83, пас - Галавін), 2:1 - Віціньё (84, пас - Чалаў).

Лік пачаў «Спартак», і гол выйшаў з трохі смяхотны. Пасля памылкі армейскага абаронцы Васіна Промэс з Глушаковым хутка даставілі мяч да штрафной плошчы спаборніка. Мельгарэха выкаціў мяч пад удар 22-гадоваму навабранцу «чырвона-белых» Марыё Пашалічу. Васілій Беразуцкі выставіў нагу, каб засланіць стрэл харвата, але мяч ад «вайскоўца» зрыкашэціў ва ўласную браму.

Настойлівыя спробы ЦСКА адквітацца доўгі час не прыносілі плёну. Выпусціўшы на замену ізраільскага легіянера Бібраса Натху, настаўнік армейцаў Віктар Ганчарэнка зрабіў перасоўванні, вынікам якіх стала больш агрэсіўная гульня ў атацы.

А хада матчу цалкам перамянілася на працягу адной хвіліны, калі ЦСКА забіў два галы. Спачатку Шчэннікаў на далёкай штанзе замкнуў прастрэл Галавіна, які здзейсніў гожы рэйд з правага флангу. А затым пацэліў далёкі стрэл Мельгарэха.

У канцы сустрэчы пасля жорсткага падкату «вайскоўца» Вэрнблоама пад Георгія Джылію ўзнікла невялікая бойка, але суддзі разам з запаснымі гульцамі хутка сунялі сварку. У выніку абышлося без выдалення.

ЦСКА атрымаў чацвёртую перамогу ў цяперашнім чэмпіянаце Расеі і з 12 баламі пасля 6 сустрэч узняўся на 4-е месца ў турнірнай табліцы. Наперадзе пецярбуржскі «Зеніт» - 13 балаў у 5 гульнях, «Растоў» - 13 (6), маскоўскі «Лакаматыў» - 13 (5).

Чэмпіён Расеі «Спартак» з 8 баламі пасля 6 сустрэч (2 перамогі, 2 нічыі, 2 паразы) размяшчаецца толькі на 8-м месцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках