19 красавiка 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, навошта дзяржсакратар Ватыкана едзе ў Маскву

1
Стала вядома, навошта дзяржсакратар Ватыкана едзе ў Маскву
П'етра ПАРОЛІН
ФОТА: ЕПА / БГНЕС

Высветленая праграма візіту ў РФ кардынала П'етра Пароліна.

Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П'етра Паролін прыбудзе ў Маскву 21 жніўня. Раней паведамлялася, што ў ходзе чатырохдзённага візіту кардынал будзе спрыяць магчымаму візіту папы рымскага Францішка ў Расею, паведамляе svoboda.org.

У інтэрв'ю газеце "Кар’ерэ дэла Сера" Паролін заявіў, што падрыхтоўка візіту папы не ўваходзіць у праграму ягонага знаходжання ў Расеі, але "з Божай дапамогай, аднак, я спадзяюся зрабіць нейкі ўнёсак у гэтым кірунку".

У заяве прэс-службы Ватыкана адзначаецца, што 22 жніўня дзяржсакратар Ватыкана правядзе працоўную сустрэчу з міністрам замежных справаў РФ Сяргеем Лаўровым, а таксама наведае з візітам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. 23 жніўня П'етра Паролін накіруецца ў Сочы, дзе ён спадзяецца сустрэцца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Як адзначаецца ў заяве, 21 жніўня кардынал Паролін сустрэнецца з расейскімі каталіцкімі біскупамі, а таксама адслужыць імшу ў Рымска-каталіцкім кафедральным саборы ў Маскве. На той самы дзень прызначаная ягоная сустрэча з кіраўніком Аддзела вонкавых царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках