23 красавiка 2024, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ідуць на рэкорд у ПТВшніках

8
У Беларусі ідуць на рэкорд у ПТВшніках

Улады рапартуюць пра перавыкананне плана ў параўнанні з 2016 годам.

«Папулярнасць сярэдняй спецыяльнай адукацыі сярод беларускіх абітурыентаў расце», – сцвярджаюць афіцыйныя выданні.

Пра гэта нібыта сведчаць папярэднія вынікі прыёму ў 2017 годзе, пра якія сёння на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА распавяла кансультантка ўправы прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Таццяна Караткевіч.

Спецыялістка праінфармавала, што ў 2017 годзе ў ССНУ планавалася прыняць 39 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. – за кошт сродкаў бюджэту. "Паводле папярэдніх звестак, агульны адсотак выканання плану прыёму склаў 97,1%, што крыху лепш за паказнікі аналагічнага перыяду летась – 96,7%. Бюджэтныя месцы запоўненыя на 99,5%. Гэта таксама больш высокі паказнік, чым у 2016 годзе", – адзначыла Таццяна Караткевіч. Што датычыцца плана прыёму на платнае, то ён выкананы на 93%.

Паводле словаў прадстаўніцы Мінадукацыі, сёлета самымі запатрабаванымі ў абітурыентаў былі правазнаўства, фатаграфія, аўтасэрвіс. Маладыя людзі выяўлялі павышаную цікавасць да педагагічных, медыцынскіх спецыяльнасцяў, а таксама тых, што звязаны з IT.

Асноўная частка ўступнай кампаніі ў ССНУ закончылася 17 жніўня. З 1 кастрычніка да 30 лістапада будуць прымаць дакументы на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, а таксама на завочнае аддзяленне. Да 15-га кастрычніка прадаўжаецца прыём замежных грамадзянаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках