19 красавiка 2024, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Аўстраліі прапанаваў план для абароны ад тэрарыстаў на машынах

2
Прэм'ер Аўстраліі прапанаваў план для абароны ад тэрарыстаў на машынах
Малькальм Тэрнбул

План змяшчае тры асноўныя пункты, якія павінны арганізаваць бяспеку на вуліцах.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул прапанаваў план для абароны ад тэрарыстаў на машынах. Пра гэта паведамляе SBS (пераклад – РБК).

Як адзначае тэлеканал, план быў прапанаваны ў нядзелю, 20 жніўня, пасля таго, як у чацвер, 17 жніўня, быў здзейснены тэракт у Барселоне з ужываннем аўтамабіля. Стратэгію для абароны месцаў збору людзей ад тэрарызму пачалі распрацоўваць з ліпеня 2016 года, калі быў здзейснены тэракт у горадзе Ніца ў Францыі.

Паводле новага плану, уладальнікі крамаў і абслугоўвальныя кампаніі дадуць паліцыі і ўраду доступ у будынкі, каб вызначыць іх слабыя месцы і распрацаваць план для абароны іх ад тэрактаў. Акрамя таго, на месцах збору людзей будуць усталяваныя слупы, якія падзеляць пешаходную і праезную частку дарогі. Таксама плануецца павялічыць колькасць паліцыянтаў, якія патрулююць ажыўленыя вуліцы.

Як заявіў Тэрнбул на прэс-канферэнцыі, новая праграма процідзеяння тэрактам з выкарыстаннем аўтамабіляў «аптымізуе і палепшыць» бяспеку Аўстраліі. Паводле ягоных словаў, у краіне адна з самых лепшых выведвальных службаў у свеце. «Але мы разумеем, што пагроза няспынна эвалюцыянуе, таму нам трэба зрабіць так, каб мы стала паляпшалі і абнаўлялі меры супрацьдзеяння, якія мы выкарыстоўваем», – сказаў Тэрнбул.

У Барселоне тэрарыст на фургоне заехаў у натоўп на вуліцы Рамбла і схаваўся з месца здарэння. У выніку загінулі 13 чалавек, больш за 130 атрымалі раненні. Потым была здзейсненая новая атака ў Камбрыльсе, дзе пяць баевікоў на Audi A3 таксама накіравалі машыну на пешаходаў, а потым выйшлі з транспартнага сродку і сталі нападаць на людзей. На месца інцыдэнту прыбылі паліцыянты і забілі тэрарыстаў. У выніку нападу пацярпелі сем чалавек. Адказнасць за абодва тэракты ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках