28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя абстралялі ракетамі міжнародную выставу ў Дамаску

3
Невядомыя абстралялі ракетамі міжнародную выставу ў Дамаску

У выніку нападу загінулі чатыры чалавекі і столькі ж паранены.

Чатыры чалавекі загінулі і не менш за чатыры атрымалі раненні ў выніку ракетнага абстрэлу, які тэрарысты адкрылі на міжнароднай выставе ў Дамаску, паведаміла РІА «Навіны» крыніца ў сілах бяспекі Сірыі.

Паводле ейных словаў, абстрэл вялі «ўзброеныя групоўкі» з прыгарада Дамаска Усходняя Гута.

Міжнародная прамысловая выстава ў Дамаску праходзіць сёлета ўпершыню пасля шасцігадовага перапынку. У ёй удзельнічаюць 43 дзяржавы, з іх 20 прэзентаваныя камерцыйнымі арганізацыямі, а 23 – афіцыйна праз амбасады. Як адзначаў генеральны дырэктар выставаў і міжнародных рынкаў Сірыі Фарэс Аль-Кіртлі, нягледзячы на еўрапейскія санкцыі супраць Дамаска, у мерапрыемстве ўдзельнічаюць кампаніі з Грэцыі, Бельгіі, Францыі, Галандыі і Італіі.

Арганізатары чакаюць, што выставу сёлета наведаюць ад 60 да 70 тысячаў чалавек. Паведамлялася, што ўведзеныя меры павышанага кантролю, каб прадухіліць пагрозу бяспецы мерапрыемства і яго гасцей.

Міжнародная выстава ў Дамаску праводзілася штогод з 1954 года і да пачатку крызісу ў 2011 годзе. Падзея за гады свайго існавання здабыла статус найбуйнейшай у сваім родзе на Блізкім Усходзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках