28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Менску пройдзе Свята ўкраінскай культуры

1
Сёння ў Менску пройдзе Свята ўкраінскай культуры

У сталіцы пройдзе свята, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны.

Мерапрыемства будзе праходзіць на тэрыторыі Верхняга горада з 13:00 да 17:00, а таксама з 20:30 да 22:30, паведамляе «Белсат».

Як паведамляе Амбасада Украіны ў Беларусі, у святочным мерапрыемстве возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадскіх арганізацый Беларусі, а таксама выканаўцы з Украіны.

Сярод іх: тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураивна» і яго вядучыя салісты народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Каларытам народнай і аўтарскай песні гасцей парадуе заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка.

Вячэрнюю праграму складуць творы ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураивна».

Арганізатары свята прапануюць гасцям забавы з прызамі, нацыянальныя сувеніры і кнігі. На мерапрыемстве можна будзе ўбачыць выставу вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама пакаштаваць стравы ўкраінскай кухні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках