26 красавiка 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: На Акцыі папярэджання выкажам на ўвесь свет пратэст супраць вучэнняў «Захад-2017»

7
Віктар Марчык: На Акцыі папярэджання выкажам на ўвесь свет пратэст супраць вучэнняў «Захад-2017»

Беларусы не павінны гінуць праз амбіцыі Пуціна і баязлівасць Лукашэнкі.

На акцыю 8 верасня трэба ісці для таго, каб адкрыта і галосна выказаць на ўвесь свет свой пратэст супраць вучэнняў «Захад-2017».

Пра гэта сайту БНК заявіў слонімскі каардынатар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Віктар Марчык.

- Запрашэнне расейскіх войскаў і арганізацыя вучэнняў на нашай тэрыторыі змушае суседнія краіны прыводзіць свае войскі ў баявую гатоўнасць. Гэтыя вайсковыя гульні дрэнна адбіваюцца на іміджы Беларусі і падвяргаюць сумневу заявы Лукашэнкі пра міралюбнасць і суверэнітэт нашай краіны. Ёсць асцярогі, што Пуцін усё ж паспрабуе рэалізаваць сваю мару, вярнуць межы былога Савецкага Саюза пад свой кантроль. Войскі РФ могуць застацца ў нас, і гэта прывядзе да таго, што ў выпадку ўзброенага канфлікту паміж Масквой і краінамі Захаду нашу тэрыторыю будуць бамбіць узброеныя сілы NATO. Праз амбіцыі Пуціна і баязлівасць Лукашэнкі будуць гінуць не ў чым не вінаватыя беларусы. Так быць не павінна.

На Акцыю папярэджання прыходзіць неабходна нават толькі для таго, каб адкрыта і галосна выказаць на ўвесь свет сваю трывогу і пратэст супраць правядзення вучэнняў. Магчыма, наша салідарнасць дапаможа не дапусціць рэалізацыю планаў Пуціна.

Віктар Марчык заклікаў выходзіць на Кастрычніцкую плошчу Менска а 19:00 таксама і ў знак салідарнасці з палітвязнямі:

- Мы павінны дзейнічаць у вызначаным плане і заўсёды станавіцца на абарону тых хто падпадае пад рэпрэсіі з боку ўлады. На гэты момант трэба гучна заяўляць пра напады на офісы прафзвязаў і падымаць гэтую тэму, патрабуючы ўвядзення санкцый. Можа гэтая мера і астудзіць нездаровы запал рэжыму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках