29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрыманы вытворца хлеба Пінкевіч, які пачынаў сваю імперыю ў Беларусі

7
У Маскве затрыманы вытворца хлеба Пінкевіч, які пачынаў сваю імперыю ў Беларусі

Ігара Пінкевіча падазраюць у махлярстве.

Цвярскі суд Масквы арыштаваў на два месяцы кіраўніка групы кампаній «Настюша», найбуйнейшага ў расейскай сталіцы вытворцы хлеба, які пачынаў свой бізнэс у Беларусі Ігара Пінкевіча праз падазрэнне ў махлярстве за затрымку будаўніцтва жылых раёнаў «Царыцына-1» і «Царыцына-2», паведамляе ТАСС са спасылкай на кампанію.

«Настюша», якую ўзначальвае Пінкевіча, - забудоўшчык гэтых жылых раёнаў. «Пастановай Цвярскога суда Пінкевіч быў адпраўлены пад варту», - сказаў суразмоўца агенцтва. У кампаніі «Настюша» прайшлі ператрусы.

«Кампанія брала велізарныя крэдыты праз узятыя на сябе сацыяльныя абавязанні перад урадам Масквы ў будаўніцтве жылога фонду. Але калі сродкі на будаўніцтва былі знойдзеныя, увод жылля ў эксплуатацыю быў зноў адкладзены праз зацягванне чыноўнікамі выдачы дазвольнай дакументацыі», - дадаў прадстаўнік кампаніі. У кампаніі назвалі прычынай затрымкі будаўніцтва эканамічны крызіс.

Акрамя Пінкевіча, арыштаваныя яшчэ некалькі супрацоўнікаў.

У кампаніі ўдакладнілі, што ў суд кіраўнік «Настюша» быў дастаўлены са шпіталя пасля перанесенага ім інсульту.

Крымінальная справа паводле факта затрымкі будаўніцтва распачатая Галоўным следчым упраўленнем ГУ МУС Расеі Маскве на падставе ч. 4 арт. 159 КК РФ (Махлярства). Паводле звестак следства, «кіраўніцтвам кампаніі-забудоўшчыка ЖК «Царыцына»- Маскоўскага камбіната хлебапрадуктаў - ашуканскім шляхам былі выкрадзены грашовыя сродкі грамадзян пры будаўніцтве жылых дамоў у Маскве на вуліцы 6-я Радыяльная». У выніку падманутымі аказаліся больш за 6 тысяч грамадзян, паведаміла ТАСС крыніца.

Будаўніцтва ЖК «Царыцына» пачалося ў 2006 годзе з прыцягненнем грашовых сродкаў грамадзян у дамовах долевага ўдзелу. Забудоўшчык ААТ «Маскоўскі камбінат хлебапрадуктаў» абавязаўся здаць аб'ект у 2012 годзе.

Кампанія «Настюша» забяспечвае да 60% рынка хлебабулачных вырабаў у Маскве. Кампаніі належыць восем хлебазаводаў, на якіх працуе блізу 7 тысяч чалавек.

Як паведамляў «Ежедневник», кампанію «Настюша» адстаўны вайсковец Ігар Пінкевіч разам з жонкай Людмілай стварыў у Менску ў 1992 годзе. У сталіцу Беларусі, на радзіму бацькі, ён пераехаў з Хабараўска. Муж і жонка пачалі з абмену беларускага трыкатажу на казахстанскае збожжа і ўжо да сярэдзіны 1990-х гадоў «Збожжавая кампанія «Настюша» ператварылася ў аднаго з найбуйнейшых збожжавых трэйдараў на тэрыторыі былога СССР.

Ігару Пінкевічу не ўдалося атрымаць беларускае грамадзянства, і ў 1998 годзе ён становіцца расейскім грамадзянінам, а ў 2001 годзе пераносіць штаб-кватэру з Менска ў Маскву. Некаторы час на тэрыторыі Беларусі працаваў гандлёвы дом, але ў 2006 годзе ён быў прададзены.

У 2000-х гадах «Настюша» - адзін з найбуйнейшых аграхолдынгаў на тэрыторыі былога СССР. У Казахстане кампаніі належаць 16 элеватараў і 12 сельгаспрадпрыемстваў, у Маскве кампанія кантралюе да 70% маскоўскага рынку мукі і 25% рынку хлебабулачных вырабаў, ім належаць 15 элеватараў і камбінатаў хлебапрадуктаў у рэгіёнах Расеі. У Літве «Настюша» становіцца ўладальнікам камбікормавага завода, пяці птушкафабрык і сямі свінакомплексаў, у Латвіі - авіякампаніі VIP Avia. Тады ж бізнэсовец пачынае інвеставаць у маскоўскую нерухомасць.

У крызіс 2010 года кампанія не можа выплаціць крэдыты, і банкі звяртаюцца ў суды. Спачатку Пінкевічу ўдаецца дамовіцца з большасцю крэдытораў аб рэструктурызацыі запазычанасці, але пагаршэнне агульнай эканамічнай сітуацыі прывяло да паступовага распаду холдынгу, адзначае «Ежедневник». Банкі працягваюць спаганяць даўгі з «Настюша» ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках