20 красавiка 2024, Субота, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабчанка пра Расею: Тут будзе «ДНР» ад мора і да мора

10
Бабчанка пра Расею: Тут будзе «ДНР» ад мора і да мора
Аркадзь Бабчанка

Расею чакае будучыня акупаваных раёнаў Данецкай вобласці.

Кіроўным класам у Расеі ў будучыні стануць «узброеныя гопнікі», мяркуе расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка. Пра гэта ён напісаў у Facebook.

«У Хабараўску ў бойцы забіты чэмпіён свету ў паўэрліфцінгу Андрэй Драчоў. На Байкале ў бойцы забіты чэмпіён Еўропы па вольнай барацьбе Юрый Власко. Я ж вам кажу - тут будзе «ДНР» ад мора і да мора. Дзе класам-гегемонам стануць узброеныя гопнікі» , - падкрэсліў ён.

20 жніўня ля адной з кавярні ў цэнтры Хабараўска Драчоў уступіў у бойку з невядомым мужчынам. Мужчына нанёс Драчову некалькі удараў рукамі і нагамі па галаве, той упаў, пасля чаго атрымаў яшчэ некалькі удараў па галаве. Пазней ён памёр у рэанімацыі. Забойца ўцёк з месца здарэння, яго асоба выяўленая. Як паведаміла крыніца «Ленты.ру», падазраваны таксама з'яўляецца прафесійным спартоўцам, які займаецца сілавымі відамі.

29 ліпеня змагара Власко знайшлі мёртвым на беразе Байкала паблізу вёскі Гарачынск у Бураціі, паведамляе Facenews. Паводле версіі Следкома РФ, за дзень да гэтага спартовец паехаў з барацьбітамі з іншых рэгіёнаў на бераг Байкала, каб паказаць ім прыроду Бураціі. У выніку масавай бойкі спартовец быў забіты. Блізкія паведамлялі, што Власко ўдарылі нажом прама ў сэрца.

Дваццацігадовы майстар спорту ў вольнай барацьбе Власко выступаў у вагавай катэгорыі да 96 кг. Ён станавіўся пераможцам першынства Еўропы ў 2015-м і 2016 гадах адпаведна. Таксама быў чэмпіёнам міжнародных турніраў у Іране і Турцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках