25 красавiка 2024, Чацвер, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паставах развіталіся з адважнай беларускай патрыёткай Алесяй Фурс

7
У Паставах развіталіся з адважнай беларускай патрыёткай Алесяй Фурс

Дзеля клятвы на вернасць Беларусі Алеся Фурс намалявала «Пагоню», за што была прысуджаная да 25 гадоў зняволення.

У Паставах развіталіся з беларускай патрыёткай Алесяй Фурс (Умпіровіч), паведамляе «Радыё Свабода».

Алеся Фурс памерла на 92-м годзе жыцця, апошнія гады цяжка хварэла. У 1943 годзе, падчас вучобы ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі Алеся ўступіла ў Саюз беларускіх Патрыётаў. 25 сакавіка 1946 года на цырымоніі прысягі сяброў арганізацыі на вернасць Беларусі намалявала «Пагоню». У 1948 была арыштаваная і асуджаная на 25 гадоў канцлагера ў Мардовіі.

У 1956 годзе, пасля вызвалення, выйшла замуж за Антона Фурса, з якім жыла ў Казахастане. У 1982 яны вярнуліся на радзіму, пасяліліся ў Паставах. Рэабілітаваная ў 1993 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках