25 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што будзе, калі Трамп перастане пісаць у Твітэры

2
Што будзе, калі Трамп перастане пісаць у Твітэры
Дональд Трамп

Актыўнасць прэзідэнта ЗША ў Твітэры сур'ёзным чынам уплывае на рынкавы кошт сацыяльнага сеціва.

Аналітык кампаніі Monness Crespi Hardt&Co Джэймс Какмак мяркуе, што калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перастане пісаць у Твітэры, рынкавы кошт сацыяльнага сеціва ўпадзе прыкладна на два мільярды даляраў, піша tjournal.ru.

На думку Какмака, гэта не пацягне за сабой масавага адтоку аўдыторыі, але страта аднаго з «яркіх карыстальнікаў» рэзка адаб'ецца на нематэрыяльных актывах кампаніі і кошту акцый.

- У Трампа блізу 36 мільёнаў падпісчыкаў, і з моманту рэгістрацыі ў сакавіку 2009 году ён напісаў больш за 35 тысяч твітаў. У свеце няма лепшай бясплатнай рэкламы, чым прэзідэнт Злучаных Штатаў, - упэўнены Джэймс Какмак, аналітык Monness Crespi Hardt&Co.

Паводле звестак Bloomberg, рынкавы кошт Twitter цяпер складае блізу 11, 7 мільярдаў даляраў, з перамогай Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе 2016 года ён скараціўся на 14%.

У сярэдзіне ліпеня старшыня савета дырэктараў Twitter Амід Кардэстані пазітыўна ацаніў уплыў Трампа на папулярнасць сацыяльнага сеціва. Ён дадаў, што кіраўніцтва кампаніі не мае намеру блакаваць ягоны рахунак, нягледзячы на скаргі іншых карыстальнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках