3 траўня 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук узяўся за беларусізацыю Маскоўскага раёна сталіцы

9
Мянчук узяўся за беларусізацыю Маскоўскага раёна сталіцы

Беларусы прапаноўваюць перайменаваць раён у Ягайлаўскі, Скарынаўскі або Вялікалітоўскі.

Мянчук Віталь Зыблюк ладзіць кампанію, каб яго родны Маскоўскі раён зваўся па-іншаму - як-небудзь прыгожа і гістарычна, піша citydog.by.

Учора Віталь выклаў на сваёй старонцы ў Facebook адказ з гарвыканкама аб тым, як можна перайменаваць адміністрацыйныя раёны Менска. Высветлілася, што жыхары горада могуць прапаноўваць свае варыянты на мясцовым сходзе або рэферэндуме. Пасля Менскі гарадскі савет «дэпутатаў» перадасць вынікі галасавання ў Савет Міністраў. Там прапанову разгледзяць і накіруюць Лукашэнку. У Беларусі пастановы аб перайменаванні раёнаў гарадоў прымае ён.

Фото: citydog.by

Віталя не палохае такая доўгая бюракратычная працэдура. Цяпер ён вывучае закон «Аб назвах геаграфічных аб'ектаў» і думае, што будзе рабіць далей.

«Я нарадзіўся і ўсё жыццё жыву ў Маскоўскім раёне, на Грушаўцы. Калі бываеш за мяжой, даеш пашпарт «выдадзены Маскоўскім РУУС», для людзей гэта выглядае недарэчна: чаму ў Маскве выдаюць пашпарты менчукам? Пра альтэрнатыўную назву я яшчэ не задумваўся, аднак у нас ёсць свае цудоўныя назвы і гісторыя, не звязаная з Масквой».

У каментарах да допісу Віталя людзі актыўна прапануюць магчымыя назвы. «Койданаўскі», бо праспект Дзяржынскага вядзе ў кірунку горада Дзяржынск, былога Койданава. «Грушаўскі», таму што ў Маскоўскім раёне знаходзіцца аднайменны раён. Ёсць і такія ідэі, звязаныя з беларускай гісторыяй: «Вялікалітоўскі», «Ягайлаўскі», «Глебаўскі», «Радзівілаўскі», «Сапегаўскі», «Скарынаўскі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках