7 траўня 2024, aўторак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спявак хоча ўдзельнічаць у «Еўравізіі» ад Беларусі

14
Украінскі спявак хоча ўдзельнічаць у «Еўравізіі» ад Беларусі

Кліп Alekseev'а сабраў на Youtube 34 мільёны праглядаў.

Украінскі спявак Alekseev хоча ўдзельнічаць у «Еўравізіі» ад Беларусі. Ягоны папярэдні кліп «П'янае сонца» сабраў у Ютубе 34 мільёны праглядаў. 24-гадовы Alekseev мае і голас, і вобраз. І ён хоча ўдзельнічаць у «Еўравізіі» ад Беларусі. Песня называецца Forever («Назаўжды»), піша nn.by.

Аднак вакол ягонай кандыдатуры адразу паўстала спрэчка. Alekseev'а могуць не дапусціць да адбору, бо, магчыма, ён парушыў рэгламент.

Згодна з Раздзелам аб правядзенні адбору, «у праекце можа ўдзельнічаць песня (музыка і (або) тэкст), якая не была камерцыйна рэалізаваная да 1 верасня 2017 г: распаўсюджаная праз сетку інтэрнэт, а таксама на ўсякіх носьбітах (аўдыёкасеты, кампакт-дыскі, міні-дыскі і інш.) пры продажы ці іншым спосабам, перададзеная ў радыё- або тэлевізійны эфір, або па кабелі, а таксама выкананая публічна».

Аднак Alekseev выконваў «Назаўжды», расейскамоўную версію сваёй песні Forever, у рамках усеўкраінскага тура «П'янае сонца».

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі Tut.by паведамілі, што ім ужо вядома пра гэтыя факты і яны правяраюць і ацэньваюць сітуацыю.

Паводле версіі спевака, раней на канцэртах у Кіеве і Стаўрапалі гучала частка песні «Назаўжды», выкананая з абсалютна іншым тэкстам і са змененай мелодыяй».

Alekseev (сапраўднае імя - Мікіта Аляксееў) стаў паўфіналістам украінскага тэлепраекта «Голас краіны» і здабыў папулярнасць на постсавецкай прасторы пасля выхаду песні «П'янае сонца».

Спявае ён пераважна па-расейску.

Песня «Назаўжды» ў сваёй расейскамоўнай версіі ўжо набрала 3,2 мільёна праглядаў, а ў англамоўнай Forever - блізу 60 тысяч. Песні беларускіх канкурэнтаў маюць нашмат менш праслухоўванняў.

Першы тур беларускага адбору на «Еўравізію» адбудзецца сёння, 11 студзеня.

Акрамя Alekseevа на «Еўравізію» ад Беларусі хочуць паехаць Shuma, якая спявае ў беларускім этна-стылі, Гюнэш, Юзары, рэпер Вожык, гурт Napoli і яшчэ амаль чатыры дзясяткі выканаўцаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках