24 красавiка 2024, Серада, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп мае намер узмацніць санкцыі ў дачыненні да Ірана

Дональд Трамп мае намер узмацніць санкцыі ў дачыненні да Ірана
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: REUTERS

Cанкцыі могуць быць уведзеныя за парушэнне Іранам правоў чалавека.

У гэтую пятніцу Дональд Трамп павінен апублікаваць пастанову аб прадаўжэнні эканамічных санкцый супраць Ірана. Кожныя 90 дзён амерыканская адміністрацыя выказваецца пра тое, ці выконвае Тэгеран дамову, падпісаную ў 2015 годзе з шасцю сусветнымі дзяржавамі, якая абмяжоўвае ядзерную праграму Ірана, піша ru.rfi.fr.

У кастрычніку Дональд Трамп заявіў, што Тэгеран не выконваў умовы «ядзернай дамовы», але пры гэтым скасаваў уведзеныя раней санкцыі, якія тычацца галіны энэргетыкі Ірана. ЗША могуць аднавіць часовае прыпыненыя санкцыі ў кожны момант, калі палічаць, што Іран парушае ўмовы дамовы.

Некаторыя чыноўнікі ў ЗША сцвярджаюць, што Дональд Трамп можа падоўжыць санкцыі, а таксама ўвесці новыя ў сувязі з іншымі праблемамі, не звязанымі з ядзернай праграмай, як, напрыклад, парушэнне правоў чалавека.

Напярэдадні ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам ЗША французскі лідар Эмануэль Макрон чарговым разам нагадаў, што Францыя «рашуча падтрымлівае строгае захаванне пагаднення ўсімі бакамі». У чацвер прадстаўнікі еўрапейскіх краін падчас сустрэчы ў Брусэлі абмеркавалі іранскую праблему. Яны выказалі кіраўніку МЗС Ірана Махамеду Джаваду Зарыфу сваю занепакоенасць у сувязі з ростам напружанасці ў рэгіёне, развіццём іранскіх балістычных ракет, а таксама нядаўнімі маніфестацыямі, падчас якіх загінуў 21 чалавек.

Еўрапейскія краіны гавораць пра неабходнасць аб'яднацца, каб дамагчыся захавання гэтай дамовы, якая, са слоў кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Фрэдэрыкі Магерыні, «зробіць свет больш бяспечным».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках