25 красавiка 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Эканамічны рост у РФ выпадковы і няўстойлівы

2
Bloomberg: Эканамічны рост у РФ выпадковы і няўстойлівы
ФОТА: REUTERS

Аднаўленне эканомікі Расеі пасля доўгага спаду стала нядоўгім.

Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Аналітыкі амерыканскага банка JPMorgan Chase & Co. мяркуюць, што тэмпы эканамічнага росту ў Расеі былі адмоўнымі цягам апошніх двух кварталаў 2017 года. Гэта з'яўляецца паказнікам рэцэсіі ў цэлым шэрагу сегментаў, ад спажывання да прамысловай вытворчасці.

У гадавым параўнанні расейскі ВУП усё ж павялічваецца – Цэнтрабанк ацэньвае тэмпы росту ў 2017 годзе на 1,7–2,2 адсотка і прагназуе аналагічныя паказнікі сёлета. Афіцыйныя звесткі пра дынаміку ВУП пасля трэцяга квартала яшчэ не апублікаваныя.

«Рост [эканомікі] быў звязаны з шэрагам разавых чыннікаў, уплыў якіх цяпер сыходзіць на нішто», – мяркуе эканамістка Barclays Capital у Лондане Ліза Ярмоленка. Паводле ейных словаў, разрыў паміж фактычным і патэнцыйным ВУП практычна ліквідаваны, таму прасторы для далейшага аднаўлення няшмат.

Але ў JPMorgan мяркуюць, што паслабленне будзе часовым. Эксперты адзначаюць, што такая хуткая прасадка ВУП падкрэслівае складанасці, з якімі ў цяперашні момант сутыкаецца эканоміка перад новымі выбарамі прэзідэнта Расеі ў сакавіку 2018 года.

10 студзеня Сусветны банк павысіў прагноз у росце эканомікі Расеі ў 2018 годзе з 1,4 да 1,7 адсотка.

На думку экспертаў ВШЭ, эканоміка Расеі ў 2017 годзе адскочыла ад дна за кошт павышэння кошту на нафту Urals з 42 даляраў за бараль у 2016 года да 53 даляраў у 2017-м, аднак такое становішча з'яўляецца няўстойлівым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках