28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус на кабрыялеце вёз у Польшчу 7000 пачкаў цыгарэтаў

4
Беларус на кабрыялеце вёз у Польшчу 7000 пачкаў цыгарэтаў

Агульная сума кантрабанды склала 25 тысячаў даляраў.

Больш за 7000 пачкаў кантрабандных цыгарэтаў былі канфіскаваныя на беларуска-польскай мяжы ў Кузніцы.

Як піша сайт grodno24.com, цыгарэты былі схаваныя ў дзвюх машынах, якія належаць грамадзянам Беларусі.

У першым аўтамабілі Nissan, які вёз кантрабанду, ехалі тры беларусы. Падчас дэталёвага надгляду аўтамабіля высветлілася, што ў ім былі схаваныя кантрабандныя цыгарэты. У маторным адсеку і спінках сядзенняў беларусы схавалі больш за 4,7 тысячаў пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызамі. У кантрабандзе прызнаўся 37-гадовы пасажыр.

Іншы кантрабандыст – 51-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён выкарыстаў кабрыялет Chrysler, каб схаваць сваю кантрабанду. У месцы, прызначаным для складанага даху аўтамабіля, польскія мытнікі знайшлі 2,5 тысячы пачкаў.

Як паведамілі мытныя органы Польшчы, агульная сума кантрабанды склала 150 тысячаў злотых – 25 тысячаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках