20 красавiка 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя кіраўнікі менскай будаўнічай фірмы

12
Затрыманыя кіраўнікі менскай будаўнічай фірмы

Кіраўнікоў затрымалі за падвойныя продажы кватэраў.

На сайце ГУУС з'явілася інфармацыя: 9 студзеня ў дачыненні да службовых асобаў менскай будаўнічай фірмы распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 210 (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Tut.by высветліў: затрыманае кіраўніцтва ТДА «Копинстрой», кампаніі-падрадніка, якая будавала ЖК «Ізумрудны» на Быхаўскай.

З кампаніяй-падраднікам забудоўнік разлічыўся кватэрамі. ТДА «Копинстрой» іх прадало, як высвятляецца, не адзін раз.

Затрыманыя дырэктар і намеснік, 50-гадовы і 38-гадовы жыхары Менска. Паводле звестак міліцыі, яны, «злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, загадзя ведаючы пра невыкананне ўзначаленым таварыствам ускладзеных абавязальніцтваў, заключылі дагаворы набыцця-продажу кватэраў у новабудоўлі з фізічнымі асобамі, размешчанай на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна сталіцы. Такім чынам, зламыснікі завалодалі грашовымі сродкамі на агульную суму больш за 1,3 мільярда недамінаваных рублёў».

Адна з пацярпелых, Ганна, якая набыла кватэру ў «Копинстроя» паводле «дамовы аб намеры набыцця-продажу аб'екта нерухомасці з задаткам і растэрміноўкай выканання абавязальніцтваў» і плаціць праз банк, удакладняе:

– Наколькі я разумею, цяпер пацярпелымі называюць тых, хто плаціў за кватэры наяўнымі. Такіх, паводле маіх звестках, двое. Але ёсць яшчэ некалькі чалавек з такімі самымі дамовамі, як у мяне. Спадзяюся, нас прызнаюць пацярпелымі. І сума шкоды будзе значна большая.

«Грамадзянам, пацярпелым ад супрацьпраўных дзеянняў падазраваных, неабходна звярнуцца ў Кастрычніцкае РУУС г. Менска», – удакладняе сайт ГУУС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках