29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гройсман – Пуціну: Прапаную разам з флотам вярнуць Крым

15
Гройсман – Пуціну: Прапаную разам з флотам вярнуць Крым
УЛАДЗІМІР ГРОЙСМАН

«Гатовыя прыняць у найбліжэйшы час», – запэўніў кіраўнік украінскага ўрада.

Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман звярнуўся з сустрэчнай прапановай да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які напярэдадні заявіў пра гатоўнасць перадаць Кіеву вайсковую тэхніку з Крыма, паведамляе тэлеканал «112 Украіна».

«Сустрэчная прапанова прэзідэнту РФ – прапаную разам з флотам вярнуць Крым. Гатовыя прыняць у найбліжэйшы час», – сказаў украінскі прэм'ер. Тэлеканал удакладняе, што гэтую фразу Гройсман прамовіў на расейскай мове, усе астатнія ягоныя каментары прэсе былі па-ўкраінску.

Пуцін апавёў пра тое, што Масква можа перадаць Кіеву вайсковую тэхніку, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расейскіх СМІ 11 студзеня. Прэзідэнт РФ адзначыў, што ўкраінскія вайсковыя караблі, а таксама бронетэхніка і авіяцыйная тэхніка знаходзяцца «ў жаласным стане». Дакладная колькасць тэхнікі, якую Расея гатовая перадаць, Пуцін не назваў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках