23 красавiка 2024, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча запрашае на навучанне замежнікаў

3
Польшча запрашае на навучанне замежнікаў

На папулярызацыю польскіх ВНУ ў іншых краінах выдаецца больш за 28,5 мільёнаў даляраў штогод.

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі хоча прывабіць у Польшчу замежных студэнтаў. Толькі на папулярызацыю вышэйшых навучальных устаноў у іншых краінах выдаткоўваецца больш за 28,5 мільёнаў даляраў штогод, перадае radyjo.net.

У свеце за межамі сваіх краін навучаецца 4,6 млн студэнтаў. Больш як палова з іх трапляе ў ЗША, Вялікабрытанію, Францыю і Аўстралію. Польшча хоча, каб колькасць замежных студэнтаў таксама вырасла. Цяпер у краіне навучаецца 65,8 тысяч іншаземцаў. Гэта і так можна назваць поспехам, бо яшчэ дзесяць гадоў таму ў Польшчы студэнтаў вучылася ў шэсць разоў менш. Больш як палова з іх вучыцца ў прыватных ВНУ.

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі пастанавіла падтрымаць ВНУ і прызначыць на іх папулярызацыю 100 млн злотых. Асобны бюджэт (110 млн злотых) прызначаны для Нацыянальнага агенцтва абмену студэнтамі, якое накіруе гэтыя сродкі на інтэрнацыяналізацыю ВНУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках