23 красавiка 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Людзі змогуць гаварыць з сабакамі з дапамогай перакладчыка

8
Навукоўцы: Людзі змогуць гаварыць з сабакамі з дапамогай перакладчыка

Амэрыканскі заолаг сцвярджае, што электронны слоўнік увойдзе ва ўжытак гаспадароў ужо праз 10 гадоў.

Сёння існуюць кампутарныя праграмы, якія здатныя растлумачыць, што сабака мае на ўвазе пад гырканнем або брэхам, але не заўсёды могуць падказаць, чаму свойскі ўлюбёнец памачыўся на дыванку. Прафесар Кон Слабодчыкаф абяцае, што ўніверсальны перакладчык з сабачае мовы, над якім ён старанна працуе, стане даступным ужо праз 10 гадоў, паведамляе vokrugsveta.ua.

Прафесар вывучыў тысячы гадзін брэху, гыркання, выцця сабак, а таксама відэазапісаў паводзін чацвераногіх і з дапамогай штучнага інтэлекту спрабуе вызначыць дакладнае значэнне кожнага сігналу. Ён спадзяецца, што саманавучальная машына неўзабаве зможа перакласці нават віхлянне хвастом або ціхую гырканіну гадаванца.

Навуковец з універсітэта Арызоны аддаў большую частку жыцця, вывучаючы складаную сістэму сігналаў лугавых сабачак. Гэтыя насельнікі прэрый, што аддалена нагадваюць суркоў, гутараць адзін з адным з дапамогай адмысловай мовы. Яны здольныя перадаць разгорнутыя інструкцыі і пасылаюць суродзічам падрабязныя паведамленні. Разумныя грызуны, папярэджваючы суродзічаў аб небяспецы, здольныя апісаць памер драпежніка і яго афарбоўку.

«Калі мы здолелі расшыфраваць мову лугавых сабачак, то зразумець мову сабак і катоў наогул невялікі клопат», - сцвярджае прафесар.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках