28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы проста так: што Фінляндыя хоча давесці эксперыментам з базавым даходам?

11
Грошы проста так: што Фінляндыя хоча давесці эксперыментам з базавым даходам?

Фінляндыя ўжо год выдае абраным грамадзянам грошы проста так.

Праз год пасля пачатку свет застаецца ў захапленні ад эксперыменту Фінляндыі з базавым даходам. Яна стала першай краінай у Еўропе, дзе ўрад дае грамадзянам грошы проста так.

У студзеня 2017 года паўночнаеўрапейскія краіна пачала выплачваць па 560 еўраў дзвюм тысячам выпадковых людзей ад 25 да 58 гадоў. Няма ніякіх абавязкаў для атрымання гэтых грошай. Ад людзей не патрабуецца шукаць ці згаджацца на нейкую працу на працягу двух гадоў, якія будзе доўжыцца эксперымент. А тыя, хто ўсё ж такі будуць уладкаваныя на працу, усё адно дадаткова будуць атрымліваць грошы ад урада ў той жа суме.

Пра гэта піша The Guardian (пераклад - zn.ua), дадаючы, што ідэю ўніверсальнага базавага даходу (UBI) ўхвалялі астрафізік Стывен Хокінг, вынаходнік Ілан Маск, палітык Бэрні Сандэрс і заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг. Укараніўшы такую праграму, Фінляндыя прывабіла ўвагу прэсы ўсяго свету. Адзін з удзельнікаў праграмы, які спадзяваўся пачаць уласны бізнэс, абапіраючыся на базавы даход, скардзіўся, што, даўшы інтэрв'ю 140 тэлеканалам з усяго свету, ён проста не меў часу на ўласную справу.

Але нягледзячы на беспрэцэдэнтны ўвагу СМІ, экспэрты, якія распрацавалі праграму, устурбаваныя тым, што яе скрывілі.

"Яна не тое, чым людзі яе называюць", - сказаў экспэрт у сацыяльных і паводзінавых навуках Маркус Канэрва, які працуе ва ўрадзе Фінляндыі.

"Шырокамаштабныя выпрабаванні базавага даходу будуць патрабаваць вывучэння розных мэтавых груп, а не толькі неўладкаваных на працу. Трэба будзе праверыць розныя базавыя ўзроўні даходу, ацаніць мясцовыя чыннікі. Напраўду гаворка ідзе пра тое, каб паглядзець, як базавы безумоўны даход ўплывае на працаўладкаванне непрацоўных людзей" , - растлумачыў ён.

Увядзенне UBI зазвычай атаясамліваецца з прагрэсіўнай палітыкай. Але фінскую праграму, якая каштавала краіне 20 мільёнаў еўраў, як ні дзіўна, увёў у дзеянне правацэнтрысцкі і сфакусаваны на захадах ашчады ўрад, які хоча менш выдаткоўваць на сацыяльныя праграмы і паменшыць фінскі ўзровень беспрацоўя, які цяпер на ўзроўні 8%. Гельсінкі маюць вельмі дакладную мэту: паглядзець, як безумоўны даход заахвоціць людзей пайсці на працу.

У Фінляндыі існуе тэзіс аб тым, што фіны не хочуць ісці на працу дзеля страху, што высокія падаткі паставяць іх у горшыя варункі. Шмат каго таксама стрымлівае патрэба дэклараваць даход пасля кожнага невялікага або кароткатэрміновага кантракту.

"Таму часткова гэта мае прыбраць незадаволенасць", - тлумачыць кіраўніца юрыдычнага аддзела службы сацыяльнага забеспячэння Фінляндыі (Kela) Мар’юка Турунэн. Ейная ўстанова кіруе эксперыментам.

Каб абараніць прыватнасць і ўнікнуць прадузятасці, Kela не кантактуе ні з адной з 2 тысяч удзельнікаў эксперыменту. Значная частка іх дала інтэрв'ю прэсе (некалькі ўдзельнікаў сказалі, што зазнаюць менш стрэсу дзякуючы праграме). Але ніякіх афіцыйных высноў дагэтуль няма.

Са слоў Маркуса Канэрвы, яны будуць апублікаваныя ў 2019 годзе. На ягоную думку, сабраныя звесткі будуць "надзейнымі і карыснымі надалей падчас эканамічнага мадэлявання".

Урад таксама зможа выкарыстаць звесткі эксперыменту для таго, каб менш выдаткоўваць на бюракратыю і спрасціць складаную фінскую сістэму сацыяльнага забеспячэння, якая не можа даць рады выклікам 21 стагоддзя на рынку працы, такімі як фрылансэры, стартапы і часткова занятыя працаўнікі. У Фінляндыі існуе 40 розных тыпаў даходу. Са слоў Турунэн, нават экспэрты часам блытаюцца ў іх.

"Вельмі складана заставацца ў сістэме даходаў у Фінляндыі, калі вы самазаняты чалавек. Трэба дэклараваць свае даходы зноў і зноў", - сказала яна.

Канэрва адзначае, што праз існасць і мэты фінскага эксперыменту яго нельга ўважаць за выпрабаванне UBI.

"Людзі думаюць, мы ўвялі універсальны базавы даход. Але гэта не так. Мы выпрабоўваем адну з мадэляў, якая прадугледжвае адзін узровень даходу для адной мэтавай групы", - растлумачыў экспэрт.

Як паведамлялася, у чэрвені 2016 году 80% грамадзян Швайцарыі на рэферэндуме выказаліся супраць выплат безумоўнага базавага даходу.

Такія ініцыятывы праводзяцца ў шэрагу заходніх краін: урад Нямеччыны з 2014 года выплачвае 26 грамадзянам па 1 тысячы еўраў на месяц. У 2018 году жыхары каліфарнійскага горада Стоктана пачнуць браць па 500 даляраў безумоўнага даходу на месяц.

Правядзення аналагічных эксперыментаў запланаванае таксама ў Індыі ды Нідэрландах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках