28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі стаў першым гульцом у гісторыі, чый заробак перасягнуў € 100 мільёнаў на год

10
Мэсі стаў першым гульцом у гісторыі, чый заробак перасягнуў € 100 мільёнаў на год
Ліянэль Мэсі

Стаў вядомы рэальны заробак аргентынскага нападніка «Барсэлоны».

Як сцвярджае El Mundo са спасылкай на дакументы Football Leaks, у папярэдняй версіі кантракту Ліянэля Мэсі, якая патрапіла ў рукі журналістаў, гаворыцца, што заплата аргентынца, якую ўлетку 2017 года ўзгаднілі клуб і бацька гульца, складае больш за 400 мільёнаў еўраў за чатыры гады, паведамляе «Прессбол».

Афіцыйна аб падпісанні гэтага пагаднення было абвешчана ў сярэдзіне гэтага сэзона.

Ніколі раней футбалісты не бралі звыш 100 мільёнаў еўраў за сэзон. Зрэшты, варта адзначыць, што сума пазначаная да выліку падаткаў, а чысты заробак Ліянэля складае менш за € 50 млн на год. Але з улікам бонусаў форвард можа зарабляць брута больш за 122 мільёны еўраў за год.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках