Інгушэція: сітуацыя дайшла да моманту кіпення
- 11.10.2018, 13:54
- 28,690
Спрэчка рэспублікі з Чачэніяй - галоўны фактар дэстабілізацыі РФ.
Канфлікт, які ўспыхнуў паміж Інгушэціяй і Чачэніяй, з'яўляецца адным з ключавых фактараў уплыву на стабільнасць у Расейскай Федэрацыі.
Пра гэта заявіў экспэрт-міжнароднік Максім Ялі, паведамляе «Обозреватель».
З ягоных слоў, не варта забываць, што Каўказ заўсёды быў пунктам кіпення, беспарадкаў і непадпарадкавання.
«Я сачу за сітуацыяй, у мяне ёсць знаёмыя ў РФ, я не так даўно распытваў іх. Гэтая сітуацыя не новая», - растлумачыў ён.
Чытайце таксама Bloomberg: Пуцін зрабіў усё, каб у Расеі не было ніводнага шанцу на развіццё.
Экспэрт запэўніў, што хоць гэта і не Майдан, але і проста беспарадкамі тое, што адбываецца, не назавеш - гэта сур'ёзны этнічны канфлікт паміж інгушамі і чачэнцамі.
Абвастрэнне сітуацыі, мяркуе Ялі, закліканае прыцягнуць увагу прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
«У РФ людзі сапраўды вераць, некаторыя хочуць верыць, што цар можа ўсё. І ўлічваючы пагрозы Кадырава, што ён наогул гатовы ўжыць сілу, гэтая сітуацыя дайшла да моманту кіпення і без умяшання Пуціна яе не развязаць мірным шляхам», - падсумаваў Ялі.