28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянеры з Баранавічаў выйгралі суд ва ўладаў

4
Пенсіянеры з Баранавічаў выйгралі суд ва ўладаў
ЛЕАНІДА І ЮРЫЙ ДРЭБЕЗАВЫ КАЛЯ СВАЙГО ДОМА
ФОТА: ЯЎГЕН ЦІХАНОВІЧ

Баранавіцкія ўлады прайгралі абласны суд, спрабуючы выселіць пенсіянераў з бараку ў арэнднае жыллё.

Пенсіянеры Леаніда і Юрый Дрэбезавы адмовіліся на ўмовах гарадскіх уладаў пераехаць са старога дома, палічыўшы выдадзеную кампенсацыю неадэкватнай, піша intex-press.by. Гарадскія ўлады спрабуюць выселіць старых праз суд.

Гісторыя з высяленнем пенсіянераў пачалася больш за чатыры гады таму, калі гарвыканкам прыняў пастанову аб прызнанні царскіх баракаў у Вайсковым мястэчку старым жыллём. Старыя дамы наваылі знесці і пабудаваць на іх месцы шматпавярховікі. Жыхарам баракаў прапаноўвалі перасяліцца ў арэндныя кватэры, а таксама атрымаць грашовую кампенсацыю. Амаль усе, хто жыве ў старых будынках, пагадзіліся на ўмовы гарвыканкама.

Адмовілася высяляцца на такіх умовах толькі сям’я Дрэбезавых. Наўзамен сваёй кватэры ў бараку яны хочуць атрымаць жыллё ва ўласнасць альбо адэкватную грашовую кампенсацыю, каб набыць сабе жыллё. Суму прапанаванай уладамі грашовай кампенсацыі - 35 тысяч рублёў – сям’я ўважае за недастатковую для набыцця нармальнага жылля. Аплачваць пражыванне ў арэнднай кватэры, з іх слоў, яны не могуць.

- Пенсіі ў нас невялікія, да таго ж, мы ўжо людзі сталага веку і шмат грошай у нас сыходзіць на лекі, - распавяла Леаніда Васільеўна.

Дрэбезавых не спалохалі нават пагрозы аб прымусовым высяленні ў судовым парадку. Усе гэтыя гады адзіная сям'я прадаўжае жыць у бараку.

Улетку 2018 года гарвыканкам звярнуўся ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічаў з пазовам аб прымусовым высяленні Дрэбезавых без выдачы наўзамен уласнага жылля. Суд, які адбыўся 6 жніўня, пазоў гарвыканкама не задаволіў.

Пасля гэтага Баранавіцкі гарвыканкам падаў апеляцыйную скаргу на пастанову суда. Новае пасяджэнне адбылося 8 кастрычніка ў Берасцейскім абласным судзе. Але і там суддзі не знайшлі падстаў для перагляду справы. Пастанова суда горада Баранавічаў і Баранавіцкага раёна была пакінутая ў дзеянні. Пазоў аб прымусовым высяленні пенсіянераў Дрэбезавых без выдачы наўзамен уласнага жылля не быў задаволены.

- Вядома, мы вельмі рады, што так усё складваецца. Мы намагалі на сваім з самага пачатку: прасілі альбо ўласнае жыллё, альбо годную грашовую кампенсацыю, - Юрый Дрэбезаў. - Мы пакуль па-ранейшаму жывем у сваім доме. Пачакаем, што далей будзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках