28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт, заснаваны Кудрыным: У Расеі ёсць перадумовы да новай хвалі пратэстаў

1
Камітэт, заснаваны Кудрыным: У Расеі ёсць перадумовы да новай хвалі пратэстаў
Фота: Reuters

Грамадства вяртаецца ў перадкрымскі стан.

У расейскім грамадстве наспяваюць пратэстныя настроі, мяркуюць аўтары дакладу «Прыкметы змены грамадскіх настрояў і іх магчымыя наступствы», які ў чацвер, 11 кастрычніка, апублікаваў Камітэт грамадзянскіх ініцыятыў, заснаваны кіраўніком Падліковай палаты і экс-міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным. «Наша даследаванне заспела расейскае насельніцтва ў момант, калі латэнтныя змены ў грамадскай свядомасці дасягнулі свайго кшталту крытычнай масы. Яны, відаць, ужо былі блізкія да таго, каб перайсці ў адкрытыя формы і патрапіць у публічную прастору», - гаворыцца ў дакуменце, паведамляе «Нямецкая хваля».

У ліку прыкмет фундаментальных змен даследчыкі адзначаюць высокую гатоўнасць расейцаў да пераменаў, выцяснення надзеі на моцную ўладу запытам на справядлівасць, а таксама паслабленні надзеі на дапамогу дзяржавы і імкненні разлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы.

«Адкладзенае прадаўжэнне хвалі негатыўных настрояў»

Выяўленыя змены сведчаць аб «адкладзеным прадаўжэнні папярэдняй хвалі негатыўных настрояў, якая раптоўна перапынілася ў пачатку 2014 года ў выніку пераключэння ўвагі на Крым і вострыя міжнародныя праблемы», паказваюць аўтары, разумеючы, што наспявае пералом тэндэнцый, якія ўстанавіліся ў грамадскіх настроях з тых часоў.

Аўтары звяртаюць увагу на тое, што даследаванне праводзілася больш чым за месяц да абвяшчэння аб падвышэнні пенсійнага ўзросту, якое прывяло да «істотнага зніжэння рэйтынгаў адабрэння інстытутаў улады і да значнага ўзмацнення пратэстных настрояў».

Аўтары дакладу прадказалі пратэсты на Балотнай

Сацыялагічнае даследаванне ў рамках праекта Інстытута грамадскіх навук Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ уключала ў сябе апытанне насельніцтва, а таксама аналіз профіляў у сацсетках прыхільнікаў і апанентаў дзейнай улады. Аўтары дакладу - Міхаіл Дзмітрыеў, Сяргей Беланоўскі і Анастасія Мікольская. Эканаміст Дзмітрыеў і сацыёлаг Беланоўскі ў сакавіку 2011 года, амаль за год да пратэсту на Балотнай плошчы ў Маскве, апублікавалі даклад аб глыбокім палітычным крызісе ў краіне і ўзмацненні незадаволенасці палітычнай сістэмай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках