29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Настойлівасць творыць немагчымае

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Настойлівасць творыць немагчымае
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

Кіраўнік Каталіцкай Царквы Беларусі ўзначаліў Імшу ў Ватыкане.

Старшыня беларускага каталіцкага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 11 кастрычніка ў межах удзелу ў Сінодзе Біскупаў, прысвечаным моладзі, узначаліў Імшу ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане ў Рыме, піша krynica.info.

Іерархі, удзельнікі Сінода, жывуць у Доме Святой Марты, па чарзе здзяйсняюць Імшу ў базыліцы з кароткай пропаведдзю.

У казані беларускі іерарх звярнуўся да фрагмента з Евангелля, дзе гаворыцца пра тое, што, дзякуючы настойлівасці, можна атрымаць тое, што просім, а ў якасці прыкладу распавядаецца пра чалавека, які апоўначы прасіў у суседа пазычыць хлеба для свайго госця.

Са слоў арцыбіскупа Кандрусевіча, Ісус у гэтым урыўку прапануе стратэгію, як атрымаць тое, пра што просім: «У нашых стараннях дапамагчы моладзі мы часта адчуваем сябе нямоглымі і без надзеі. У той жа час Евангелле вучыць, што Бог можа дазволіць немагчымае».

«Вядома, што Бог дзейнічае праз людзей. Сённяшняе Евангелле запрашае нас, нягледзячы на існыя стэрэатыпы, настойліва імкнуцца да мэты, бо для Бога ўсё магчыма. Шляхам настойлівасці мы можам дапамагчы моладзі стаць евангельскім зачынам будучага лепшага свету», - адзначыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках