19 красавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўсім свеце абрынуліся біржавыя індэксы

2
Ва ўсім свеце абрынуліся біржавыя індэксы
ФОТА: SPUTNIK

Аналітыкі тлумачаць падзенне павышэннем працэнтных ставак і гандлёвым канфліктам паміж ЗША і Кітаем.

На наступны дзень пасля самага моцнага за шмат месяцаў падзення нямецкага фондавага індэкса DAX яго зніжэнне працягнулася ў пачатку таргоў у чацвер, 11 кастрычніка. DAX упаў яшчэ на 1,34 адсоткі - да 11555 пунктаў, што стала самым ніжэйшым паказчыкам з лютага 2017 года, паведамляе DW.

Японскі індэкс Nikkei абрынуўся ў той жа дзень амаль на 4 працэнты, а курсы на шанхайскай біржы - амаль на 5 працэнтаў, да самага нізкага ўзроўню з лістапада 2014 года.

10 кастрычніка стаў адным з найгоршых дзён гэтага года на Уол-стрыт. Амерыканскі фондавы індэкс Dow Jones асеў на 3,15 адсотка - да 25598,74 пункта. Індэкс высокатэхналагічных кампаній Nasdaq знізіўся на 4,08 адсотка - гэта стала самым вялікім мінусам больш чым за два гады.

Аналітыкі тлумачаць падзенне на біржах перш за ўсё павышэннем працэнтных ставак, а таксама гандлёвым канфліктам паміж ЗША і Кітаем, дзяржаўнай запазычанасцю Італіі і нявызначанасцю сітуацыі з «Брэксітам».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках