28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сланімчукам прымушаюць купляць фільтры для ачысткі вады

6
Сланімчукам прымушаюць купляць фільтры для ачысткі вады

Людзей, якія адмовіліся запалохваюць штрафамі.

Ашуканцы, якія прапануюць сланімчукам набыць у іх цуда-фільтры, прадстаўляюцца работнікамі Слонімскага водаканала, паведамляе gs.by.

У аварыйна-дыспетчарскую службу Слонімскага водаканала ў апошні час сталі паступаць званкі ад сланімчукоў, якія пражываюць у мікрараёне Альбярцін, з прэтэнзіямі, што работнікі водаканала ходзяць па дамах і прымушаюць іх купляць фільтры для ачысткі вады. А тых, хто адмаўляецца ад куплі, прадаўцы фільтраў запалохваюць тым, што будуць штрафаваць.

Як паведамляе адміністрацыя водаканала, прадстаўнікі ААТ «Слонімскі водаканал» гэтай дзейнасцю не займаюцца, яна незаконная і ў выпадку звароту з прапановай куплі фільтраў раіць звяртацца ў раённы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках