23 красавiка 2024, aўторак, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарт нафтапрадуктаў у Беларусь з РФ скараціўся да гадавога мінімуму

2
Імпарт нафтапрадуктаў у Беларусь з РФ скараціўся да гадавога мінімуму

У верасні Беларусь завезла найменшы ў гэтым годзе аб'ём нафтапрадуктаў з Расеі.

У першым паўгоддзі Беларусь штомесяц імпартавала з Расеі 300-400 тысяч тон нафтапрадуктаў, аднак у трэцім квартале сітуацыя значна змянілася. Так, у ліпені імпартавана 237 тысяч, у жніўні - 141,9 тысячы, у верасні - 106 тысяч тон нафтапрадуктаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёлета расейскія ўлады ўзнялі пытанне аб абмежаванні паставак у Беларусь. Крок матываваны перш за ўсё стратамі бюджэту ў сувязі з далейшым рээкспартам нафтапрадуктаў за межы так званай «саюзнай дзяржавы».

10 кастрычніка пасля перамоў віцэ-прэм'еры Беларусі і Расеі Ігар Ляшэнка і Дзмітрый Козак падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб захадах урэгулявання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. У дакуменце ўзгодненыя балансы наконт нафтапрадуктаў на лістапад-снежань 2018 года і на 2019 года.

Міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак тады паведаміў, што індыкатыўныя балансы прадугледжваюць нулявыя пастаўкі ў Беларусь аўтабензіну, дызельнага паліва і мазуту расейскай вытворчасці. Пратакол прадугледжвае, што з лістапада Беларусь можа імпартаваць з Расеі толькі нафтапрадукты, якія не вырабляюцца ў краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках