Відэафакт: У Беларусі ёсць вадаспады
4- 21.11.2018, 20:55
- 22,556
Відэа з дрона.
Кар'ер Мікашэвічы прадпрыемства «Граніт», размешчаны ў Берасцейскай вобласці Беларусі, з'яўляецца самым вялікім у Еўропе па здабычы прыроднага каменя. Плошча распрацоўкі 683 гектары. Даўжыня складае амаль тры кіламетры, шырыня - амаль два, а глыбіня дасягае 150 метраў, піша «Радыё Свабода».
Здабыча граніту ў кар'еры адбываецца ўжо 40 гадоў. А каб дабрацца да дна кар'ера спатрэбіцца праехаць амаль 17 км па дарозе.
У кар'еры даволі вялікі прыток вады, таму на некаторых яго схілах утвараюцца вадаспады.