24 красавiка 2024, Серада, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шнуроў адрэагаваў на расейскі «дэкрэт аб дармаедах»

7
Шнуроў адрэагаваў на расейскі «дэкрэт аб дармаедах»
СЯРГЕЙ ШНУРАЎ

Лідар гурту «Ленінград» параўнаў прапанову дэпутатаў абавязаць «дармаедаў» плаціць са спробай прымусіць казла «даць трохі малака».

Лідар гурту «Ленінград» Сяргей Шнураў параўнаў прапанову дэпутатаў абавязаць беспрацоўных расейцаў плаціць за сябе страхавыя ўнёскі ў сацыяльныя фонды са спробай прымусіць казла «даць трохі малака».

Свой каментар ён апублікаваў у вершаванай форме ў Instagram.

«В чудеса еще есть вера! / Вот свидетельство о чуде! / Как козла мы и быка, / По закону враз принудим, / Дать немного молока», - напісаў спявак.

Карыстальнікі сеткі актыўна адрэагавалі на верш, напісаны лідарам «Ленінграда». Многія адзначылі, што згодны з яго меркаваннем і таксама вельмі незадаволеныя дзеяннямі ўрада.

«Чэрці, усё ніяк не нажаруцца!» - абурыліся ў каментарах прыхільнікі музыкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках