5 траўня 2024, Нядзеля, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць працаваць «за ежу»

33
Беларусам прапануюць працаваць «за ежу»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

Самыя шакавальныя вакансіі ў Беларусі.

Амаль 20% сем'яў у Беларусі жывуць менш чым на 300 рублёў (150 даляраў) на месяц. Intex-press паглядзела, дзе ў нашай краіне самыя нізкія заробкі.

У базе звестак Дзяржаўнай службы занятасці нашай краіны знаходзіцца больш за 3,2 тысячы вакансій на заробак, меншы за 300 рублёў, і прыкладна кожная 10-я з іх - на заробак да 50 рублёў.

Ад 6,1 рубля

Гэтых грошай сёння стае хіба што на бохан хлеба і некалькі пакетаў малака. Тым не менш у базе звестак ёсць адна такая вакансія. На сталую працу на 0,02 стаўкі шукаюць кухоннага работніка ў дзіцячы садок у аграгарадку ў Гарадзенскай вобласці. Як чалавек з аплатай усяго за гадзіну-паўтара працы павінен хаця б харчаблок у чысціні ўтрымліваць цягам цэлага тыдня, незразумела. А ў абавязкі кухоннага работніка дзіцячага садка ўваходзіць не толькі гэта.

Ад 15,25 рубля

За гэтыя грошы прапануюць падпрацаваць выхавальнікам і памочнікам выхавальніка на 0,05 стаўкі. Адна з гэтых вакансій, дарэчы, ёсць у Баранавіцкім раёне. Праўда, калі дзеля дзвюх гадзін працы на тыдзень ездзіць у вёску з горада, то толькі на праезд сыдзе значная частка заробку.

Ад 19 рублёў

Крыху лепш аплачваецца праца выхавальніка дашкольнай адукацыі ў вёсцы ў Гарадзенскай вобласці. Пры тых жа ўмовах працы, што пазначаныя вышэй, - за 0,05 стаўкі. На стаўку атрымліваецца блізу 380 рублёў - больш, чым у некаторых вакансіях у Баранавічах.

Ад 30,5 рубля

На гэты заробак спіс з пяці вакансій. І больш разнастайны. Акрамя ўжо названых вышэй работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі патрабуюцца зарадчык акумулятараў на прадпрыемства, якое гандлюе нафтапрадуктамі, і працаўнік рытуальных паслуг. Праца на 0,1 стаўкі.

Ад 31,5 рубля

Самая багатая з самых бедных вакансій у Беларусі - пасада абпальшчыка вырабаў на Шчучынскім заводзе. І адпрацаваць гэтыя грошы трэба прыкладна за 4,5 гадзіны на тыдзень.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках