18 красавiка 2024, Чацвер, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаблігацыі Расеі пасыпаліся пасля трох няўдалых аўкцыёнаў запар

Дзяржаблігацыі Расеі пасыпаліся пасля трох няўдалых аўкцыёнаў запар
Фота: Reuters

Кошты даўгавых папер урада РФ зноў пайшлі ўніз.

Нарастальная пагроза санкцый ЗША і серыя няўдалых аўкцыёнаў Мінфіна, відавочна, пакончылі са стабільнасцю на рынку расейскай дзяржзапазычанасці, піша finanz.ru.

Пасля месячнай паўзы кошты даўгавых папер урада РФ зноў пайшлі ўніз. На таргах у чацвер індэкс RGBI, які адсочвае каціроўкі аблігацый федэральнай пазыкі, прасеў рэкордна за месяц, а даходнасці доўгатэрміновых выпускаў абнавілі максімумы з кастрычніка.

Кошт 9-гадовых АФЗ 26207 да 14.10 мск апусціўся да 97,4% ад наміналу - мінімальнага з 15 кастрычніка ўзроўню. Паперы з выплатай у 2033 і 2034 гадах (АФЗ 26221 і 26225) праселі на 0,5-0,6%, таксама аформіўшы 3-тыднёвыя мінімумы.

Аўкцыёны, якія адбыліся ў сераду, зноў сталіся няўдалымі: Мінфінансаў пазычыла 11 млрд рублёў з запланаваных 20. Мяркуючы з выстаўленых заявак, на размяшчэнне зноў не прыйшлі буйныя расейскія банкі, паказвае аналітык БК «Рэгіён» Аляксандр Ярмак: пры адсутным попыце нерэзідэнтаў дзяржпаперы набываюць толькі дробныя гульцы, пры гэтым «агрэсіўна» патрабуючы скідак да рынкавых коштаў.

Відавочна, удзельнікі аўкцыёнаў гуляюць супраць АФЗ, пішуць аналітыкі «Райффайзенбанка». Рабочая стратэгія выглядае наступным чынам, апісваюць яны: перад аўкцыёнам банкі займаюць кароткія пазіцыі (гэта значыць, бяруць АФЗ у пазыку і прадаюць). Затым на размяшчэнні Мінфін не можа прадаць аблігацыі рынкавымі коштамі, дае скідкі, каціроўкі падаюць, а банкі скупляюць паперы і зарабляюць прыбытак на ўзніклай розніцы.

Прадаць АФЗ цалкам Мінфін не можа ўжо тры месяцы запар, адзначае Ярмак. На выніках апошняга аўкцыёну адбілася аднаўленне размоў пра санкцыі, рызыкі якіх выраслі пасля выбараў у кангрэс ЗША, дадае ён.

У пачатку тыдня Дзярждэп абвясціў, што Крэмль не выканаў патрабаванні аб хімічнай зброі, і пачаў працэс увядзення другога этапу абмежаванняў паводле справы Скрыпалёў. Відавочна, пагроза стане рэальнасцю ў студзені-лютым наступнага года, кажа галоўны інвестстратэг ITI Capital Іскандэр Луцко.

Забараніць інвестарам набываць расейскія дзяржаблігацыі Беламу дому куды прасцей, чым накласці санкцыі на «Русал» ці Ашчадбанк, разважае аналітык Exante Віктар Аргонаў: дзяржзапазычанасць РФ «складае няўлоўна малую дзель ад глабальнага рынку».

Пад санкцыйны ўдар у канчатковым выніку патрапіць рубель, папярэджвае ён: для расейскай валюты перыяд, калі інвестары маглі папросту адмахнуцца ад санкцыйнай рыторыкі, імаверна скончаны.

Курс даляра можа падняцца вышэй за 70 рублёў, а еўра мае шанцы на рост да 80 на хвалі страхаў вакол рубля, папярэджвае Аргонаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках