20 красавiка 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах мянчанка збіла кантралёрку

7
У Баранавічах мянчанка збіла кантралёрку
АРХІЎНЫЯ ФОТА INTEX-PRESS

Распачатая крымінальная справа.

У Баранавічах 30 кастрычніка, блізу 18.30, два кантралёры-рэвізоры правяралі ў аўтобусе дакументы на праезд. На прыпынку «Аўтавакзал» кантралёрка затрымала за безбілетны праезд жыхарку Менска, распавялі intex-press.by ў прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Жанчына штурхнула кантралёрку, кулаком ударыла па правай шчацэ, а пасля стала выкручваць ёй рукі і ўдарыла сумачкай па твары.

На месца здарэння прыбылі міліцыя і хуткая дапамога.

6 лістапада ў дачыненні да мянчанкі была распачатая крымінальная справа на падставе ч.1 арт.366 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак»). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках