18 красавiка 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША не выключылі прыпыненне дыпламатычных стасункаў з Масквой

У ЗША не выключылі прыпыненне дыпламатычных стасункаў з Масквой

Вашынгтон «сур'ёзна разглядае» ўвядзенне дадатковых санкцый.

Злучаныя Штаты ўвядуць супраць Расеі дадатковыя санкцыі ў сувязі з ужываннем хімічнай зброі, аднак Вашынгтон павінен «старанна пралічыць, якім будзе эфект ад гэтых санкцый на нацыянальную бяспеку», піша «Голас Амерыкі».

Пра гэта сказаў у сераду днём падчас выступу на прэс-брыфінгу ў Вашынгтоне, Роберт Паладзіна, намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента.

У адказе на пытанне пра тое, што павінна адбыцца за паведамленнем Кангрэса аб тым, што Расея адмовілася гарантаваць невыкарыстанне хімзброі, Паладзіна сказаў: «Мы зрабілі тое, чаго ад нас патрабуе закон - праінфармавалі Кангрэс... Па меры таго, як будзе ісці працэс, мы будзем выконваць патрабаванні закона».

Паладзіна адмовіўся адказаць на пытанне аб тым, калі менавіта будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі. Ён заявіў, што гэта «працяглы працэс» і дадаў, што ЗША хочуць увесці санкцыі «у поўнай адпаведнасці з законам».

«Мы павінны старанна разгледзець тое, як гэтыя санкцыі могуць паўплываць на інтарэсы нацыянальнай бяспекі ЗША... Пакуль што я магу сказаць толькі гэта. Аднак, мы ставімся да гэтага пытання вельмі сур'ёзна», - заявіў Паладзіна.

У адказе на пытанне журналіста пра тое, ці разглядаюць улады ЗША прыпыненне дыпламатычных стасункаў з Масквой у якасці аднаго з магчымых санкцыйных захадаў, Паладзіна зноў паўтарыў, што Дзярждэпартамэнт «будзе прытрымлівацца патрабаванняў закона». Ён дадаў, што не збіраецца «прадказваць» тое, якія менавіта санкцыі ў выніку будуць уведзеныя супраць Крамля.

У жніўні Дзярждэпартамент абяцаў увесці супраць Расеі «вельмі жорсткія» санкцыі ў выпадку, калі Масква цягам 90 дзён не гарантуе адмову ад выкарыстання хімічнай зброі ў будучыні. Гэтыя патрабаванні прадугледжаныя законам ЗША ад 1991 года аб кантролі над хімічнай і біялагічнай зброяй і аб забароне яео ваеннага ўжывання.

Пытанне аб захаванні Масквой патрабаванняў амерыканскага заканадаўства паўстала пасля спробы атручвання ў Вялікай Брытаніі былога брытанскага шпіёна і экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Брытанская паліцыя прыйшла да высновы, што Скрыпалёў спрабавалі забіць з дапамогай нервова-паралітычнай атруты класа «Навічок». Гэта атрутнае рэчыва было распрацаванае ў СССР і, паводле звестак, дагэтуль знаходзіцца ў арсенале спецслужбаў Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках